Tribuna/Футбол/Блогі/ЧестнОК/Удзельнікі Кубка Івуліна паказалі, у якіх формах згуляюць на турніры: БЧБ у нумарах і чорна-залаты стыль
Фото

Удзельнікі Кубка Івуліна паказалі, у якіх формах згуляюць на турніры: БЧБ у нумарах і чорна-залаты стыль

Пачатак ужо ў суботу.

Блог — ЧестнОК
Аўтар — Alex Zagorski
19 жніўня, 05:20
Удзельнікі Кубка Івуліна паказалі, у якіх формах згуляюць на турніры: БЧБ у нумарах і чорна-залаты стыль

19 жніўня ў 10:00 у Варшаве (спарткомплекс Bemowski Center Football, вул. Абронцаў Тобруку, 11) пачнецца другі Кубак Івуліна. Упершыню аматарскі футбольны турнір, названы ў гонар ужо былога палітвязня Аляксандра Івуліна, адбыўся мінулым летам і сабраў 16 каманд. У гэтым жа годзе колькасць удзельнікаў Кубка ўзрасла да 40.

Каманда FreeSport, у складзе якой сыграюць легенда белфутбола Аляксандр Хацкевіч, экс-гендырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі і былыя футбалісты Яўген Вяроўка і Сяргей Міхайлаў, прадставіла стыльную форму ў чорна-залатой расфарбоўцы. У прэзентацыі прынялі ўдзел вядомыя беларусы: журналіст Дзяніс Дудзінскі, блогер і стваральнік праекта «Інклюзіўны барыста» Аляксандр Аўдзевіч, музыкант Андрусь Такінданг і іншыя.

Таксама журналіст «Белсата» Алесь Ляўчук на сваёй старонцы ў Facebook паказаў, у якой форме згуляе каманда канала: фірмовы сіні – асноўны колер, а нумар на спіне – бел-чырвона-белы.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты