Tribuna/Футбол/Блогі/ЧестнОК/Ці жыве беларускі футбол і што трэба для таго, каб яго ажывіць? Пра гэта Івулін спытаў Хацкевіча, Дулуба і іншых
Відэа

Ці жыве беларускі футбол і што трэба для таго, каб яго ажывіць? Пра гэта Івулін спытаў Хацкевіча, Дулуба і іншых

«Паглядзеў еўракубкі – не ведаю, за што яны гуляюць»

Блог — ЧестнОК
Аўтар — Alex Zagorski
22 жніўня, 16:07
Ці жыве беларускі футбол і што трэба для таго, каб яго ажывіць? Пра гэта Івулін спытаў Хацкевіча, Дулуба і іншых

21 жніўня на YouTube-канале «ЧестнОК» выйшла вялікае відэа пра Кубак Івуліна-2023 – аматарскі футбольны турнір беларусаў у эміграцыі ў падтрымку палітвязняўняў нашай краіны.

Паміж іншым, у відэа Аляксандр Івулін спытаў у буйных для беларускага футбола асобаў, ці жыве наш футбол зараз і што трэба для таго, каб яго ажывіць. Сабралі іх адказы ў гэтым посце.

Канстанцін Каверын. Былы дыктар «Барысаў-арэны»:

– Усё сказаў Саша Філіпенка: «Цяжка з языком у дупе гуляць у футбол». Футбол – гэта ж такая рэч, ёй трэба быць у развіцці заўсёды, ты не можаш на 5 гадоў спыніцца, а потым выйсці на поле. У нашым жа футбол нічога не адбываецца, яно стаіць, яно мёртвае, патрэбна будзе адраджэнне.

Параўнаю, папрыклад, з варшаўскай «Легіяй». Яна нічым не адрозніваецца ад БАТЭ, у залатыя годы барысаўчане нават прыклалі б іх падбародкам! Я прыходжу на стадыён «Легіі»: 27 тысяч заўзятараў... Яны могуць прайграць, але яны спяваюць песні, заўзеюць. Яны робяць атмасферу. Чаму? Таму што свабодная краіна, а ў нас усё наадварот.

– Сумуеш па часе ў БАТЭ?

– Так, вельмі сумую па Анатолю Капскаму. Ён так зрабіў, каб усе заўзелі, было мало каго [у клубе], хто за грошы. Зараз я гэтага не бачу. Паглядзеў тыя еўракубкі – не ведаю, за што яны гуляюць.

Андэй Чэпа. Былы дырэктар дэпартаменту судзейства і інспектавання АБФФ:

– Беларускі футбол жыве? Смешна! Глядзіш гэты футбол... Няўжо ім самім цікава ў гэтае г#### гуляць? Дзеля гэтага яны прыніжаюцца, ў «пакаяльных» відэа здымаюцца, нейкія лісты [у падтрымку рэжыма лукашэнкі] падпісваюць? Драгун, Гутар – крыўдна! Здаецца, нармальныя хлопцы... Зараз у гэтай [расійскай] медыялізе гуляюць (гаворка пра праект мінскага «Дынама» DMedia – Tribuna.com).

Гэта ж такі зашквар, а яны гэтага не разумеюць, яны ў Расію едуць. Непрыемна, што я буду з агідай казаць пра наш футбол, якому я аддаў з 76-га года столькі часу! Не думаў, што мяне будзе ванітаваць ад беларускага футбола. Зараз былі еўракубкі – шчыра скажу: не глядзеў нават.

Яўген Вяроўка. Экс-футбаліст маладзёжнай зборнай Беларусі і клубаў вышэйшай лігі:

– Беларускі футбол жыве вечна, але не цяпер, яго няма ў краіне, але ёсць у Польшчы, Германіі – ва ўсіх краінах, дзе ёсць сапраўдныя беларусы.

Аляксандр Хацкевіч. Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі і кіеўскага «Дынама»:

– Ведаешь, мне ўчора дзяўчынка нейкая пісала, кажа: «Можаце пракаментаваць вынікі БАТЭ і «Нёмана» ў еўракубках?» Я адказаў, што нават не ведаю, як яны згулялі. Для мяне беларускі футбол мёртвы на сёння.

Алег Дулуб. Экс-галоўны трэнер БАТЭ, «Крумкачоў» і шэрагу ўкраінскіх клубаў:

– Што трэба, каб беларускі футбол зажыў не толькі ў Варшаве?

– Свабода. Рабы ніколі не могуць штосьці стварыць – гэта ўся гісторыі чалавецтва. Кажуць, што толькі свабодныя людзі могуць ствараць. Так, будуць памыляцца, карупцыя – усё будзе, і тут [у Польшчы] ёсць, але усё ўпіраецца ў асобы. Калі няма свабоды, няма творчасці. Футбол – праява таго, што адбываецца ў краіне.

Глядзіце выпуск цалкам на YouTube. Падтрымайце выпуск падабайкай, каментароў і рэпостам, калі для вас гэта бяспечна!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты