Tribuna/Прочие/Блоги/ЧестнОК/Івулін расказаў, якую песню ён паслухаў першай пасля выхаду з турмы. Аказалася, што франтмэн гэтай групы падтрымаў журналіста асабіста
Відэа

Івулін расказаў, якую песню ён паслухаў першай пасля выхаду з турмы. Аказалася, што франтмэн гэтай групы падтрымаў журналіста асабіста

У Сашы добры музычны густ

Блог — ЧестнОК
Автор — Arkady Nagelsman
5 марта 2023, 20:23
1
Івулін расказаў, якую песню ён паслухаў першай пасля выхаду з турмы. Аказалася, што франтмэн гэтай групы падтрымаў журналіста асабіста

На сваім першым стрыме пасля вызвалення Саша Івулін расказаў, якую песню ён паслухаў першай пасля выхаду з турмы.

«Першая песня, якую я паслухаў, калі выйшаў з турмы, была «Прости. Прощай. Привет» гурта «Порнофильмы». Супер душэўная, супер класная песня. Асабліва прыпеў пра тое, што беларусы з'язджаюць, але з надзеяй, што мы вернемся.

З беларускага што я першае паслухаў? Аааа… Я ўспомніў. Nizkiz я паслухаў, я выйшаў на вуліцу і ледзь не рыдаў. Таму што гэта супер эмацыйна, гэта быў проста клас, гімн пратэсту.

І дарэчы, ён [кліп] здымаўся ў той дзень, калі я атрымаў… У мяне ў справе было некалькі эпізодаў, адзін з эпізодаў удзел у кліпе Nizkiz. Я туды нават не патрапіў. Я трапіў у іншае месца. Адзін з эпізодаў [крымінальнай справы], тое што я бачыў, як здымаюць кліп гурта Nizkiz. Я іх бачыў, але я там аказаўся», – сказаў Івулін на стрыме (тайм-код 1:45:40).

У сваю чаргу Яраслаў Пісарэнка распавёў цікавую гісторыю.

«Я быў на канцэрце [«Порнофильмов»] з сяброўкай, і паколькі я ведаю, што Катляроў [саліст гурта] адзін з любімых Сашаных выканаўцаў, у нас была мэта знайсці яго, каб ён што-небудзь запісаў для Сашы. І мы яго знайшлі. На відэа ён стаяў на фоне сметнікаў і такой: «Давай, Cаня! Мы чакаем цябе на канцэртах», - расказаў Яраслаў.

Вядучыя паабяцалі падзяліцца смешным відэа з вакалістам гурта «Порнофильмы», і вось яно ў сетцы:

Другие посты блога

Все посты