Tribuna/Футбол/Блогі/ЧестнОК/«Атрымліваў 25 лістоў у дзень». Івулін паказаў свой дзённік і бухгалтэрыю, якую вёў у турме.
Відэа

«Атрымліваў 25 лістоў у дзень». Івулін паказаў свой дзённік і бухгалтэрыю, якую вёў у турме.

Цяжкія ўспаміны

Блог — ЧестнОК
Аўтар — Бэзавы Кіт
27 лютага 2023, 12:36
«Атрымліваў 25 лістоў у дзень». Івулін паказаў свой дзённік і бухгалтэрыю, якую вёў у турме.

Першы стрым блогера Сашы Івуліна на YouTube-канале ЧестнОК пасля вызвалення выдаўся вельмі насычаным на гісторыі. І некалькі з іх мы даведаліся дзякуючы дзённіку, які Аляксандр вёў, пакуль знаходзіўся ў зняволенні. Выглядае ён значна – старонак напісана вельмі шмат:

«Гэта нейкія запісы і паметкі. Так я вучыў рапарт свой. Вось, што можна ў тумбачцы захоўваць: зубная паста, мыла, расчоска, туалетная папера. Усяго па адной штуцы».

Каб даведацца падрабязней пра тое, што пісаў Саня, яго калега па вядзенню канала Яраслаў Пісарэнка прапанаваў паваражыць на дзённіку. Задалі пытанне «Што чакае канала «ЧестнОК» у будучыні», і адкрылі ў рандомным месцы.

Адказ атрымалі такі: «Самая рызыкоўная стратэгія – не рызыкаваць. Пад рэзкіх перамен прайграе той, хто не рызыкуе». Таму хлопцы прыйшлі да высновы, што трэба не баяцца рабіць нешта новае.

Таксама на стрыме Аляксандр паказаў сваю бухгалтэрыю лістоў:

«Гэта сшытак, у якім я пазначаў хто і калі мне пісаў, каму я адпраўляў лісты. Адказваў кожнаму чалавеку, стараўся рабіць гэта шчыра. Таму на пальцы, якім я трымаў ручку, з'явілася мазоль. Хлопцы жартавалі, што гэта не ад таго, што я трымаў ручку, а трымаў нешта іншае :)»

«Як у сельскай краме, каму хто колькі павінен», – жартуе Яраслаў.

«Напрыклад, 28 кастрычніка, галкіпер са Швецыі Філіп Вайцеховіч, пісьмо нумар 2», – паказвае Івулін.

Гэты сшытак Івулін перастаў весці ў калоніі, бо не хацеў, каб нехта пацярпеў праз падтрымку і лісты. На Валадарцы лісты хадзілі больш-менш добра, там за адзін дзень прынеслі ажно каля 25 лістоў, але ў сярэднім колькасці вар'іравалася каля 10-15 штук.

«Чаму гэта неацэнна: ты разумееш, што некаму патрэбны. Лісты даюць матывацыю і сілы, разумееш, што людзі суперажываюць. І самае банальнае – ты проста пераключаешся, дзелішся нейкімі думкамі», – сказаў блогер.

Цалкам стрым глядзіце па спасылцы. Там ужо дададзеныя тайм-коды, якія дапамогуць вам знайсці самыя цікавыя моманты:

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты