Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Дублёр «Шахцёра» эфектна адсвяткаваў гол, але радасць была заўчаснай. У каманды найгоршыя вынікі за 17 гадоў
Відэа

Дублёр «Шахцёра» эфектна адсвяткаваў гол, але радасць была заўчаснай. У каманды найгоршыя вынікі за 17 гадоў

Праблемы не толькі ў асновы.

Аўтар — Alex Zagorski
13 кастрычніка, 11:55
Дублёр «Шахцёра» эфектна адсвяткаваў гол, але радасць была заўчаснай. У каманды найгоршыя вынікі за 17 гадоў

Паралельна з вышэйшай лігай Беларусі працягваецца турнір дублёраў. Раней мы ўжо пісалі пра неверагодную серыю мінскага «Дынама» ў турніры і не менш сенсацыйную нічыю дынамаўцаў ў яскравым матчы ў «Іслаччу».

Мінулы ўікэнд таксама падарыў нагоду напісаць пра рэзервістаў. Так, журналіст Мікалай Іваноў у сваім Telegram-канале звярнуў увагу на эфектнае святкаванне 19-гадовага расійскага форварда «Шахцёра»-малодшага Дзмітрыя Селіванава пасля гола ў браму «Смаргоні».

Але ёсць куды развіваць тэму далей. Па-першае, радасць Селіванава выявілася заўчаснай: у тым жа першым тайме салігорцы паспелі не забіць пенальці, а на перапынак сыходзілі, саступаючы 1:2. У другім тайме «мядзведзі» забілі яшчэ раз, а «краты» спадобіліся толькі на адзін мяч –12-я параза для дубля «Шахцёра» ў 22 матчах.

За шэсць тураў да канца чэмпіянату дубляў салігорцы займаюць 11-е месца. Калі фінішуюць так, гэта будзе найгоршы вынік за 17 гадоў – у 2006-м моладзь «Шахцёра» таксама стала 11-й. З таго часу яна не апускалася ніжэй за сёмае месца. Найгоршым 1жа выступам у гісторыі ў спаборніцтве дублёраў для «Шахцёра» з'яўляецца 14-е месца ў сезоне-2003.

Іншыя пасты блога

Усе пасты