Tribuna/Футбол/Блогі/🔥 Шкурын дэбютаваў за «Сталь» у таварыскім матчы – мог адзначыцца голам, але не пашанцавала на рыкашэт

🔥 Шкурын дэбютаваў за «Сталь» у таварыскім матчы – мог адзначыцца голам, але не пашанцавала на рыкашэт

Першыя моманты сумленнага беларуса ў новым клубе.

Аўтар — Alex Zagorski
10 ліпеня, 19:19
🔥 Шкурын дэбютаваў за «Сталь» у таварыскім матчы – мог адзначыцца голам, але не пашанцавала на рыкашэт

Беларускі форвард Ілля Шкурын дэбютаваў за «Сталь» з вышэйшага дывізіёна Польшчы ў таварыскай сустрэчы супраць украінскай «Зары». На жаль, гульня, якая адбылася 8 ліпеня, скончылася паразай для каманды з Мелеца – 0:1.

Шкурын выйшаў у стартавым складзе «Сталі» і адгуляў першы тайм. На 7-й хвіліне сустрэчы беларус мог адзначыцца голам, але не здолеў скарыстацца прасторай каля 11-метровай кропкі ды трапіў у гульца суперніка, ад якога мяч, прайшоўшы вельмі блізка да штангі, сышоў на вуглавы (таймінг моманту – 0:30). Дарэчы, мяркуючы па відэа, нападаючы абраў дзявяты нумар.

А вось і першыя фота Шкурына ў форме новага клуба.

11 ліпеня «Сталь» згуляе таварыскую сустрэчу з «Сярка» з Тарнобжег, 15 ліпеня – супраць аднаклубнікаў з Жэшава (Польшча, Д2).

А вось дэбют Шкурына ў афіцыйных матчах за каманду з Мелеца можа адбыцца 22 ліпеня – у гэты дзень «Сталь» беларуса стартуе ў чэмпіянаце Польшчы хатняй гульнёй супраць «Краковіі», якая ў мінулым сезоне заняла 7-е месца ў табліцы тамтэйшага Д1.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты