Tribuna/Футбол/Блогі/Каманда з шостага дывізіёна ўпершыню за паўстагоддзя выйшла ў 1/8 Кубка Англіі. А яе фанат на радасцях зваліўся з трыбун

Каманда з шостага дывізіёна ўпершыню за паўстагоддзя выйшла ў 1/8 Кубка Англіі. А яе фанат на радасцях зваліўся з трыбун

Спадзяёмся, ён у парадку.

Аўтар — Sam_Na_Sam
28 студзеня, 17:00
Каманда з шостага дывізіёна ўпершыню за паўстагоддзя выйшла ў 1/8 Кубка Англіі. А яе фанат на радасцях зваліўся з трыбун

«Мэйдстан Юнайтэд»– галоўная сенсацыя Кубка Англіі, хоць каманда яшчэ не вылецела. Ужо адзін факт выхаду прадстаўніка шостага дывізіёна ў 1/8 фіналу выклікае захапленне. У 1/16 сціплы клуб гуляў супраць «Іпсвіча» з Чэмпіёншыпа (Д2). Супернік, вядома ж, валодаў ініцыятывай. Але андэрдогі свайго шанцу дачакаліся, ў канцоўцы першага тайма. А пераможны гол забілі ў сярэдзіне другога і гераічна вытрымалі. Два ўдары за 90 хвілін – два галы! Гэтага хапіла для гістарычнай перамогі.

Прыз найлепшага гульца матча атрымаў брамнік Лукас Кавалан, што не дзіўна, улічваючы ўсе яго подзвігі. Пасля ўручэння прыза ён не мог стрымаць эмоцый. Слёз у тым ліку.

Пакуражыліся і заўзятары «Мэйдстан Юнайтэд». Кажуць, у Іпсвічы іх было 4500 чалавек. І, натуральна, вясёлы натоўп гасцей бурна рэагаваў на галы. Занадта бурна. Адзін з фанатаў не ўтрымаўся і ўпаў з верхняга яруса трыбун на ніжні.

Спадзяёмся, з гэтым хлопцам усё ў парадку. І ён зможа паехаць на наступны матч сваіх улюбёнцаў. Цікава, ці здольныя гэтыя хлопцы прайсці яшчэ далей па сетцы.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты