Tribuna/Футбол/Блогі/«Інтэр» згуляе ў спецыяльных кашулях з Чарапашкамі-ніндзя. Раней клуб анансаваў Трансформераў

«Інтэр» згуляе ў спецыяльных кашулях з Чарапашкамі-ніндзя. Раней клуб анансаваў Трансформераў

Запасайцеся поп-корнам!

Аўтар — Sam_Na_Sam
29 лютага, 18:28
«Інтэр» згуляе ў спецыяльных кашулях з Чарапашкамі-ніндзя. Раней клуб анансаваў Трансформераў

Стрымінгавая платформа Paramount вырашыла крэатыўна падысці да супрацы з італьянскім грандам. Так, замест назвы кінастудыі на гульнявых кашулях футбалістаў «Інтэра» сталі з'яўляцца анонсы фільмаў. У снежні нерадзуры прэзентавалі Трансформераў. А на бліжэйшы матч – 4 сакавіка супраць «Джэнаа» – апранацца ў майкі з Чарапашкамі-ніндзя. Няцяжка здагадацца, што выпуск гэтай калекцыі прымеркаваны да выхаду на Paramount новага мультфільма са знаемымі ўсім нам героямі. Яго прэм'ера запланавана на пятніцу. А вось як будуць выглядаць падапечныя Сімонэ Індзагі ў панядзелак.

Заўзятары жартуюць, што насамрэч «Інтэр» такім чынам анасуе пераход у Серыю А Мбапэ, у якога з героямі гэтага мультфільма ёсць знешняе сходства. Але гэта хутчэй фантастычны расклад. Спадзяемся, сюжет хатняга матчу «чорна-сініх» будзе такім жа цікавым, як сага пра Чарапашак-ніньдзя. Запасайцеся поп-корнам!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты