Усе навіны

Кацярына Галкіна: «Вялікі спорт скончыўся, а пачуццё «што пра мяне падумаюць калегі» жыве. Параду такую атрымала: «Ссы, але рабі»

10 лістапада 2022, 15:16

Беларуская экс-гімнастка Кацярына Галкіна ў сваім Instagram падзялілася перажываннямі аб тым, як яе экс-калегі па спорце адрэагуюць на яе новыя праекты.

«Вялікі спорт ужо як год з невялікім скончыўся, а пачуццё «што пра мяне падумаюць калегі» жыве.

Цікава, а якое ўражанне я раблю з выгляду?

У маёй галаве кожны дзень нараджаецца дзясяткі новых творчых ідэй, але вось зразумела, што мне іх часам вельмі складана даносіць у людзі з-за гэтага «а што падумаюць…».

Савет такі атрымала: «Ссы, але рабі».

З маіх вуснаў, напэўна, гэта нечакана пачуць, але і гэта таксама было няпроста напісаць.

Значыць, пачатак пакладзены», – напісала Галкіна.

Нагадаем, што Галкіна з'яўляецца падпісанткай праўладнага ліста спартоўцаў. Акрамя таго, экс-гімнастка працуе ў пасольстве Беларусі ў Маскве.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com