Усе навіны

ЧЕ-2025 па спартыўнай гімнастыцы ў Тэль-Авіве адменены – стартаваў новы прыём заявак на правядзенне турніру

26 сакавіка, 18:50

Выканаўчы камітэт The European Gymnastics Union (EGU) адмяніў правядзенне чэмпіянату Еўропы-2025 па спартыўнай гімнастыцы ў Тэль-Авіве, Ізраіль.

«Мы прызнаем намаганні, прыкладзеныя Ізраільскай федэрацыяй гімнастыкі, якая была выдатным арганізатарам некалькіх чэмпіянатаў Еўропы за апошнія восем гадоў. Выканаўчы камітэт вітае заяўку на правядзенне будучых спаборніцтваў», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні EGU.

Таксама European Gymnastics заявілі, што пачаўся прыём заявак ад іншых еўрапейскіх федэрацый на правядзенне чэмпіянату Еўропы. Канчатковы тэрмін на падачу заяўкі – 23 красавіка 2024 года.

З 3 па 7 красавіка адбудзецца чэмпіянат Еўропы-2024 па скачках на батуце і акрабатыцы. Турнір прыме Гімарайнш, Партугалія.