Усе навіны

Віталь Шчэрба: «Спыніў я прыкідку і павёў Варапаева на вуліцу, разбіў яму нос»

3 красавіка, 22:09

Беларускі гімнаст і шасціразовы алімпійскі чэмпіён (1992) Віталь Шчэрба распавёў, як разбіў іншаму гімнасту, Аляксею Варапаеву, нос.

– Карабчынскі мне ніколі не падабаўся. Нахабны. Саманадзейны. Яго ўвогуле ніхто не любіў. Лічыў сябе вельмі вялікай зоркай, а навакольных – так сабе персанажамі.

Варапаеў, па сутнасці, такі ж, як і Карабчынскі. Таксама, мякка кажучы, не ўсеагульны ўлюбёнец. Абое рабое. За два тыдні да Алімпіяды ў Барселоне ідзе прыкідка, робім мнагабор'е. Мы і так з імі былі на нажах. Але тады ён мне надакучыў канчаткова. Спыніў я прыкідку і павёў яго на вуліцу.

– Як адрэагаваў на гэта галоўны трэнер зборнай Леанід Аркаеў?

– Ды ніяк, застаўся ў зале. А хлопцы і трэнеры выйшлі разам з намі – цікава ўсё ж паглядзець. Ну я і зарадзіў Аляксею (Варапаеву, – Tribuna.com) з нагі, разбіў яму нос. У дадатак ён паслізнуўся і зваліўся на спіну. Толькі тады трэнеры і ўмяшаліся.

Ну а потым мы ўсё разам вярнуліся і працягнулі кантрольную трэніроўку. Аркаеў нават вокам не павёў. Так падумаеш: для цяперашніх часоў гэта надзвычайнае здарэнне і чорт ведае што, а тады – радавы эпізод. Памахаліся, ну і добра, – сказаў Шчэрба.