Усе навіны

Віталь Шчэрба: «Курыць пачаў гадоў з пятнаццаці – на сталай аснове, па пачку ў дзень»

3 красавіка, 19:07

Беларускі гімнаст і шасціразовы алімпійскі чэмпіён (1992) Віталь Шчэрба расказаў, як вазіў самагонку ў маладзёжнай зборнай СССР і выкурваў у дзень па пачку цыгарэт.

– Пілі многія, думаю, гэта давала пачуццё расслаблення пасля трэніровак, якія заўсёды былі вельмі насычанымі. Зборная СССР трэніравалася вельмі шмат. Нашмат больш за іншыя каманды. Уласна, таму мы і былі найлепшымі ў свеце.

Але ў іншым плане, думаю, мы таксама лідзіравалі. Гэта яшчэ адна моцная савецкая традыцыя, якая пераходзіла з пакалення ў пакаленне.

Спіртное я паспрабаваў менавіта ў маладзёжнай зборнай, гадоў пятнаццаць. Ну, тады ўсё цягнулі з сабой нешта з дому, каб потым можна было нармальна пагуляць. А ў мяне мама добрую самагонку рабіла. «Віталя, дык прывозі!» Ну я так сціплавата дзве бутэлечкі з-пад «пэпсі-колы» ў сумку і склаў…

Усім спадабалася, мне таксама – мама дрэннага не зробіць! Я ўвогуле ніколі не ведаў, што такое пахмельны сіндром. Колькі б ні было выпіта. На наступную раніцу заўсёды адчуваў сябе агурком – у адрозненне ад некаторых таварышаў па зборнай. Не ведаю, мусіць, добрая генетыка, бо у мяне бацькі ў мінулым спартоўцы.

Курыць таксама пачаў гадоў з пятнаццаці – на рэгулярнай аснове, па пачку ў дзень. А да гэтага так, лічы, толькі цешыўся. Ніяк не мог ад гэтай звычкі адмовіцца. Спрабаваў перад Алімпіядай-1996. Недзе год пратрымаўся. Але адчуваў, што гімнастыка пайшла на спад. Дыхалка была ўжо не тая, настрой нейкі змрочны стаў. Вось калі пакурыш, то свет неяк і расквітае. Ну я і не стаў ужо з самім сабой змагацца, – сказаў Шчэрба.