Усе навіны

Падпісант за рэжым Літвіновіч патрапіў на этап адбору да АГ-2024 у Германію па візе ад Іспаніі (DW)

26 сакавіка, 15:53

Па даных Deutsche Welle, Германія не выдавала візу чэмпіёну папярэдніх АГ у Токіа беларускаму батутысту Івану Літвіновічу, таму што не хацела дапускаць да этапу Кубка свету, які быў адборачным да АГ.

Крыніца сцвярджае, што візу беларусу выдала Іспанія.

У такім жа становішчы і расійская спартсменка Яна Лебедзева.

«Паводле нашай інфармацыі, у спартсменаў ёсць шэнгенскія візы, выдадзеныя іншымі дзяржавамі-сябрамі. Гэта дае вам права заязджаць і знаходзіцца на ўсёй тэрыторыі Шэнгенскай зоны», – пракаментаваў сітуацыю прадстаўнік МУС Германіі.

Адзначым, што Літвіновіч – падпісант за рэжым.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.