Усе навіны

Падчас узнагароджання Гарнасько на этапе Кубка свету ў Грэцыі гучала музыка Чайкоўскага

25 сакавіка, 16:33

Падчас узнагароджання беларускай гімнасткі Аліны Гарнасько на Кубку свету гучаў фрагмент з першага канцэрта Пятра Чайкоўскага. Напярэдадні спартсменка заваявала залаты медаль.

Беларусы выступаюць на спаборніцтвы ў нейтральным статусе: без гімна і чырвона-зялёнага флага.

«Гэта так. Маё ўзнагароджанне паказвалі ў прамым эфіры», –сказала Гарнасько.

Нагадаем, музыка з першага канцэрта Чайкоўскага іграла на Алімпіядзе-2022 у Пекіне пры ўзнагароджанні расійскіх спартсменаў.

8 снежня МАК дапусціў беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.