Усе навіны

Салас заняла 20-е месца на этапе Кубка свету ў Ташкенце

27 красавіка, 17:37

У Ташкенце працягваецца 4-ы этап розыгрышу Кубка свету па мастацкай гімнастыцы 2024 года.

Беларускія спартсменкі бяруць удзел у нейтральным статусе.

У практыкаванні з мячом Анастасiя Салас заняла 18-е месца, а па выніках праграм з абручом, булавамі і стужкай размяшчалася па-за дваццаткай наймацнейшых. Агульная сума за 4 віды склала 118,0500 бала, што прынесла ёй выніковую 20-ю пазіцыю ў мнагабор'і сярод 44 удзельніц.