Усе навіны

Гарносько заняла другое месца ў мнагабор'і на этапе Кубка выкліку ў Портыма

11 траўня, 20:15

У партугальскім Партыма праходзіць этап сусветнага Кубка выкліку па мастацкай гімнастыцы.

Беларуска Аліна Гарнасько ў мнагаборстве набрала за чатыры практыкаванні 128,750 бала. Гэты вынік аказаўся другім сярод 43 удзельніц.

Першай стала прадстаўніца Германіі Дар'я Варфаламееў (135,700). Тройку прызёрак замкнула іспанка Альба Баўтыста (128,200).

Беларуска Анастасія Салас заняла 14-е месца.