Усе навіны

Гарнасько заваявала 6 медалёў на турніры ў ААЭ

20 траўня, 08:17

У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах прайшоў міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы UAE Gymnastika Solo Cup з удзелам беларусак.

Аліна Гарнасько ўзяла медалі ў кожным з відаў праграмы: беларуска выйграла серабро ў практыкаваннях з мячом і булавамі, а таксама стала бронзавым прызёрам у кампазіцыях з абручом і стужкай. Таксама спартсменка паказала другі вынік у мнагабор'і (137,95 бала), уступіўшы Ганне Паповай з Расіі (138,6). Тройку найлепшых замкнула яшчэ адна расіянка Лала Крамарэнка (135,8).

6-е месца ў мнагабор'і заняла беларуска Анастасія Салас, якая заваявала бронзу ў практыкаванні з мячом.