Усе навіны

Гімнаст Букін: «Глеб здрадзіў сам сабе»

5 снежня 2022, 10:24

Экс-гімнаст і артыст Cirque du Soleil Сямён Букін распавёў, што «калі ўсё зменіцца», яму будзе цікава паглядзець інтэрв'ю Уладзіміра Базанава і Аляксандра Глеба.

– Мне будзе вельмі цікава Глеба паслухаць, чаму ён так паступіў. Бо я лічу, што Глеб здрадзіў сам сабе і Глеб таксама на кручку. Бо мы ўсе памятаем тую гісторыю, што адбылася, калі аварыя адбылася. Я думаю, яны вось гэтым яго і падчапілі. І на жаль, зорка нашага футбола... Я дагэтуль лічу яго найлепшым у гісторыі Беларусі футбалістам, але як чалавек... Я не ведаю, як гэта атрымалася, але як чалавек ён такім як здраднікам апынуўся.

Але я не веру ў тое, што Глеб не мог сысці. Ну, камон, ён працаваў у «Арсенале», у яго шмат грошай. Табе складана было зʼехаць? Я ў гэта не веру. І якія б не былі кручкі, што б не пачалі там раскручваць, гэтую гісторыю, пляваць на ўсё гэта. Усе ведаюць, што яны могуць нахлусіць, там усё, што заўгодна зрабіць.

Таму вось гэта апраўданне Глеба, я не веру, што ён не мог зʼехаць па нейкіх прычынах. Але цікава будзе паслухаць, – сказаў Букін.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com