Усе навіны

Любоў Чаркашына: «На хэйт у інтэрнэце глядзіш і думаеш: людзі, вы сур'ёзна?»

13 студзеня 2023, 08:46

Трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына расказала, з якімі цяжкасцямі ёй давялося сутыкнуцца ў мінулым годзе.

– 2022 год выдаўся супярэчлівым і вельмі няпростым, хоць усё адно падарыў нямала радасных імгненняў і пакінуў светлыя ўспаміны. У любым выпадку – перажылі. Наперадзе 2023-і. Чаго бы ты ад яго хацела?

– На жаль, вельмі шмат блізкіх мне людзей ужо пайшлі ў іншы свет. Як там, я не ведаю. Але ведаю, як цяжка, калі яны сыходзяць. Свет у гэты момант не спыняецца, працягвае круціцца, і даводзіцца самой выкарасквацца, сталець і, сціснуўшы зубы, трываць. Усё гэта прымушае па-іншаму ставіцца да шматлікіх рэчаў. Да ўсіх гэтых бясконцых спрэчак і хэйту ў інтэрнэце, напрыклад. Глядзіш і думаеш: людзі, няўжо вы гэта сур'ёзна? Мне дадзена жыццё. Я не ведаю, колькі адмерана. Але хачу яго менавіта пражыць. Адчуць. І ўсім гэта жадаю, – сказала Чаркашына.