Усе навіны

Беларуская гімнастка Рэчкіна: «Я вельмі ўседлівая, таму люблю алмазныя карціны і вышыванне крыжыкам»

16 лютага 2023, 14:18

Чэмпіёнка Беларусі сярод юніёрак па мастацкай гімнастыцы Аліна Рэчкіна расказала пра свае захапленні.

– Ці ёсць у Вас захапленні, якія дапамагаюць пазбавіцца ад перажыванняў?

– Я вельмі ўседлівая, таму люблю рабіць алмазныя карціны, маляваць па нумарах і вышываць крыжыкам. У 2021-м на трохгоддзе сумесных заняткаў з трэнерам Ларысай Лук'яненка я падарыла ёй палатно, на якім намаляваны вучаніца і яе настаўніца. Звычайна я выбіраю карціны 40×50 см, на іх сыходзіць каля пяці месяцаў. А для фону ўключаю музыку ці серыял. Дарэчы, усе мае працы зараз вісяць у мяне ў пакоі. Я раблю для іх рамачкі, а тата імі ўпрыгожвае сцены, – сказала Рэчкіна.