Усе навіны

Сямён Букін: «У цырку Cirque du Soleil ёсць беларусы, якія падтрымліваюць Расію»

23 траўня, 08:28

Беларускі гімнаст Сямён Букін у інтэрв'ю Tribuna.com расказаў, што ў Cirque du Soleil выступаюць людзі якія падтрымліваюць Расійскую агрэсію ва Украіне.

А што ты адказваў людзям на паведамленні пра тое, што адбываецца, чаму Ганчароў апынуўся ў цырку?

– А нічога, па сутнасці, спрабаваў неяк аджартоўвацца. Не я ж прымаў яго на працу. Хтосьці мне напісаў такое паведамленне: «Ён мяне яшчэ раздражняў, калі на залатым BMW ездзіў па Мінску». На што я адказваў: «Ну, машына ж не вінаватая, што за рулём апынуўся лукашыст» :). А ўвогуле кажу, што ў цырка такая пазіцыя, што мастацтва павінна быць па-за палітыкай. Хаця для мяне асабіста гэта так жа смешна, як і спорт па-за палітыкай.

Насамрэч у цырку не ведаюць пра беларускае пытанне, што было ў 2020 годзе. Многія не ведаюць і не разумеюць, што адбываецца паміж Расіяй і Украінай, і зараз пачалі нават запрашаць людзей з Расіі. Для мяне незразумела, як так атрымоўваецца.

Памятаю, адна трупа жыла ў Манрэалі, потым туды прыехалі мы. У адным з нумароў пасяліўся мой сябар, і аказалася, што там да яго жыў нейкі паўдурак ці то з ЛНР, ці то з ДНР - з нейкай бананавай рэспублікі. І на сцяне была адпаведная налепка. Я калі ўбачыў яе, увогуле не зразумеў, што адбываецца. Сябар яе зняў. Увогуле, у цырку хапае людзей, якія няхай і ціха, але падтрымліваюць Расію. Больш за тое, скажу, што ёсць беларусы, якія падтрымліваюць Расію, – сказаў Букін.