Усе навіны

Гімнаст Букін: «Мне пісалі: «Плюнь на спіну Ганчарову». Мяне адправяць з цырка, і каму будзе лягчэй?»

23 траўня, 12:37

Беларускі гімнаст Сямён Букін у інтэрв'ю Tribuna.com расказаў аб стаўленні да алімпійскага чэмпіёна і падпісанта прарэжымнага ліста спартсменаў Уладзiслава Ганчарова, з якiм зараз паралельна працуе ў Цырку дзю Салей.

«Мне наконт Ганчарова пісалі: «Плюнь яму на спіну» і гэтак далей. І што ад гэтага зменіцца? Мяне адправяць [з цырку] дадому, і каму ад гэтага будзе лягчэй? Ці вызваляць палітвязняў? Не.

Людзі хочуць помсты, але я не злапамятны чалавек. Гэта я да таго, што ніяк не буду ўплываць на розум тых, хто падтрымлівае Расію ці рэжым у Беларусі. Гэта тычыцца Ганчарова і іншых беларусаў у цырку», – сказаў Букін.