Усе навіны

Апейкін пра Ганчарова: «Раней многія нашыя паплечнікі ішлі роўна ягоным шляхам»

26 траўня, 15:06

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў пераезд падпісанта прарэжымнага ліста Уладзіслава Ганчарова ў ЗША, дзе ён будзе выступаць у Cirque du Soleil.

«Не бачу вялікага сэнсу цкаваць асобнага чалавека. Змагацца трэба з прычынамі, а не са следствам. Ябацька ён даволі ўмоўны, хутчэй мы самі з яго такога робім. Да таго ж, яшчэ літаральна некалькі гадоў таму многія нашыя сённяшнія паплечнікі ішлі роўна ягоным шляхам», – напісаў Апейкін.