Усе навіны

Іван Літвіновіч: «На Алімпійскіх гульнях я выступаў з чырвонай гумкай у трусах ад сурокаў»

1 чэрвеня, 23:36

Алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце Іван Літвіновіч на Міжнародным форуме юных алімпійцаў у «Лужніках» распавёў пра свой талісман на АГ-2020.

«У якасці талісмана ў мяне была цацка, белы палярны мядзведзь, які аднойчы кудысьці знік. Потым з'явіліся іншыя забабоны: мама мяне накруціла, што ад сурокаў трэба насіць трусы з чырвонай гумкай. На Алімпійскіх гульнях я так і выступаў. І праўда, дапамагло! Потым я, вядома, усё ж такі зразумеў, што галоўнае – гэта вера ў сябе і правільны настрой ад псіхолага», – распавёў Літвіновіч.

Адзначым, Іван Літвіновіч зʼяўляецца падпісантам прарэжымнага ліста спартоўцаў.