Tribuna/Гандбол/Блогі/У гандболе брамніцы з Беларусі стварылі кур'ёзны гол на апошняй секундзе: адна магутна кінула, іншая атрымала «за каўнер»

У гандболе брамніцы з Беларусі стварылі кур'ёзны гол на апошняй секундзе: адна магутна кінула, іншая атрымала «за каўнер»

Павесялілі гледачоў.

Аўтар — Sam_Na_Sam
15 сакавіка, 10:28
У гандболе брамніцы з Беларусі стварылі кур'ёзны гол на апошняй секундзе: адна магутна кінула, іншая атрымала «за каўнер»

Матч расійскай гандбольнай Суперлігі паміж камандамі «Растоў-Дон» і «Лада» вялікай інтрыгай гледачоў не парадаваў. Зыход чытаўся ўжо ў перапынку, калі мясцовы клуб меў «+7». На працягу другой паловы растаўчанкі павялічылі адрыў да 12 мячоў і накіраваліся ў апошнюю атаку. Заставалася нешта каля сямі секунд, таму кідаць прыйшлося здалёк. І што вы думаеце, беларуска Юлія Кунцэвіч спачатку адбіла, а потым адразу ж магутна запусціла мяч па чужых варотах. Сірэна прагучала як толькі ўскалыхнулася сетка за спінай у другой беларускі – Юліі Грацкевіч. Вы павінны пабачыць гэты кур'ёзны гол.

Галы ад сваіх варот у гандболе не рэдкасць. Але часцей за ўсё яны здараюцца ў моманты, калі каманда выпускае дадатковага палявога замест брамніка. А калі браць у разлік высачэзны рост Грацкевіч (186 см), то гэты выніковы кідок можна прызнаць як мінімум найлепшым у туры. Дарэчы, абедзве брамніцы гуляюць разам у зборнай Беларусі. І, падобна, ім будзе што абмеркаваць на бліжэйшым зборы.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты