Усе навіны

Есаулаў аб 6:1 над «Металургам»: «Юнацтва» выдатна згуляла ўсе тры перыяды! Выдатна дзейнічалі ва ўсіх зонах, добрая рэалізацыя, выдатна згулялі ў меншасці»

7 лістапада 2022, 13:54
1

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўгені Есаулаў пракаментаваў перамогу над «Металургам» – 6:1.

– Хлопцы выдатна згулялі ўсе тры перыяды, класная гульня! Выдатна дзейнічалі ва ўсіх зонах, добрая рэалізацыя, выдатна згулялі ў меншасці. Нажаль, выдаліўся Кітараў, але я не магу папракнуць яго ў гэтым моманце. Рабяты згулялі і за сябе, і за яго. У цэлым, задаволены вынікам, будзем рыхтавацца далей.

– У табліцы склалася вельмі шчыльная сітуацыя перад паўзай. Што скажаце пра гэта як трэнер?

– Чэмпіянат пачынаецца з нуля. У лідэраў роўная колькасць ачкоў.

– Каманда вярнулася ў лідэры, хоць яе многія спісалі з рахункаў.

– Тыя, хто спісвалі каманду - няхай спісваюць далей. Мы робім сваю працу і ведаем, што яна прынясе вынік. Мы ўпэўненыя ў рабятах.

– Прайшла першая частка чэмпіянату. Як ацаніце яе?

– Адназначна не адкажаш, былі і добрыя моманты, і дрэнныя. У многім, дрэнным момантам папярэднічалі траўмы лідэраў. Усе аднавіліся зусім нядаўна, можна на ўсіх разлічваць, шукаць хімію, мяняць спалучэнні. Было цяжка, і будзе яшчэ цяжэй.

– Як ацаніце моладзь, як яна сябе праяўляе? У прыватнасці, Каўгарэня, Багаслаў.

– Мы павіншавалі Каўгарэню, уручылі шайбу падпісаную, пажадалі поспехі. Ён прагрэсіруе. Хацелася б, каб моладзь, якая грала ў тым годзе і сёлета, яшчэ дадавала, хлопцы выходзілі на лідзіруючыя пазіцыі. Яны дадаюць, мы працуем з імі – галоўнае, каб яны не спыняліся.

– У гэтым сезоне добры Паўленка, як вам яго гульня?

– Файна, што ён выбіўся ў лідэры! Я з ім працаваў яшчэ ў зборнай, даўно яго ведаю, што ён на гэта здольны. Дай бог, каб ён трымаў планку і паднімаў яе яшчэ вышэй!

– Кучкін забіў 5 з 7 галоў «Металургу». Вы яго дадаткова матывавалі?

– Стас прапусціў значную частку перадсезонкі, не было гульняў, ён укочваўся па ходзе чэмпіянату. З першага па дзясяты матчы ў яго было шмат момантаў, але шайба не ішла. Яго прарвала, няхай працягвае ў тым жа духу!

– Чаму буліт прабіваў Палішчук?

– Калі шчыра, я сказаў прабіваць Паўленку, але Палішчук папрасіў яго аддаць яму кідок. Я не стаў пярэчыць, – сказаў Есаўлаў.

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорту | Android | iOS