Усе навіны

Трэнер «Юнацтва» Есаулаў пра матч з «Гомелем»: «Самі вінаватыя ў тым, што давялі да такой сітуацыі і прагулялі»

14 лістапада 2022, 23:33

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў падзяліўся меркаваннем аб матчы Экстралігі супраць «Гомеля» (3:4 Б).

– Выдатна правялі першы перыяд, у другім страцілі нітку гульні, знайсці яе было цяжкавата. Усё было ў нашых руках, у канцы трэцяга перыяду і авертайме трэба было рэалізоўваць вялікі штраф.

Мяркую, мы самі вінаватыя ў тым, што давялі да такой сітуацыі і прагулялі. Зробім высновы і будзем рыхтавацца далей, чэмпіянат яшчэ доўгі, – лічыць Есаулаў.