Усе навіны

Стась пра 3:2 з «Металургам»: «Гомель» кантраляваў гульню, а галы прапусцілі з-за індывідуальных памылак. Добрая камандная перамога»

24 лістапада 2022, 14:38

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў перамогу каманды над «Металургам» (3:2).

– У першую чаргу, вядома, хацеў падзякаваць нашым заўзятарам за гэтую ўзрушаючую атмасферу, якая была ў лядовым і ў гэтай гульні, і наогул у апошніх матчах. З такой атмасферай мы проста не маглі прайграць.

Што да самога паядынку: перагледжу яго яшчэ, але, на мой погляд, кантралявалі гульню, прапусцілі галы з-за індывідуальных памылак. А так – гэта была добрая камандная перамога, была добрая лаўка. Спрасцілі гульню, цярпліва гулялі адзін за аднаго і дабіліся выніку.

– Пра Равенка з'явілася інфармацыя?

– Аднаўленне зойме пару тыдняў.

– Наколькі наогул не хапала лепшага бамбардзіра ў абодвух матчах?

– У нас каманда. На мой погляд, можна любога паставіць у любое звяно, і яны ведаюць, што ёсць сістэма, ёсць схемы, усе ведаюць, як ім трэба дзейнічаць. Я лічу, што ў нас няма такіх зорак, а мусіць быць каманда-зорка, я заўсёды гэта казаў. У нас усе лідары.

– А ў большасці яго адсутнасць адбіваецца?

– Так, адбіваецца, – сказаў Стась.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com