Усе навіны

Трэнер «Юнацтва» Есаулаў: «Калі каманда ўсю гульню прытрымліваецца плана, то гэта ўзнагароджваецца»

4 снежня 2022, 15:54

Галоўны трэнер менскага «Юнацтва» Яўген Есаулаў пракаментаваў перамогу над «Дынама-Маладзечна» (2:1).

– Абедзве каманды паказалі добры хакей. Я шмат разоў казаў хлопцам тое, што сёння пацвердзілася: калі каманда ўсю гульню прытрымліваецца плана, то гэта ўзнагароджваецца. Першыя два перыяду шайба не ішла ў вароты. Мы не апусцілі рукі і працягвалі рабіць тое, што і планавалі ў пачатку гульні – гэта прынесла вынікі. Мы рады перамозе, рухаемся далей.

– Аляксандр Палішчук добра ведае ваш калектыў. Ўлічвалі гэта пры разборы суперніка перад матчам?

– Мы глабальна не думалі перабудоўвацца. Разумелі, што трэнер, прыйшоўшы ў новую каманду, прынясе нейкія змены. Яны зрабілі папраўку, што гульня будзе адрознівацца ад мінулых. Аляксандр Дзмітрыевіч малайчына, прымусіў нас пахвалявацца.

– Першую гульню правялі Шклярэўскі і Вярцінскі. Як ацэніце іх гульню?

– Хлопцы атрымалі трохі гульнявога часу, гульня была напружанай. У прынцыпе, усё што яны дзейнічалі нядрэнна, але пакуль не хапае ўпэўненасці. Яны будуць дадаваць.

– Мы ўбачым іх на наступнай гульні?

– Па складзе рана казаць. Заўтра паглядзім, хто будзе гатовы да гульні.

– Чаму выбар упаў на гэтых гульцоў? А не выклікалі таго ж Бяспалава? Вы ўжо знаёмыя з ім.

– Ключавое слова «знаёмыя». Мы хацелі паглядзець на тых, каго не ведаем. Мы сочым за Бяспалавым, бачылі, што ён хет-трык аформіў у гульні са зборнай U17. За ім пільную ўвагу, ён Уладальнік Кубка Салея. У кожнага маладога гульца, які гуляе ў» Юніёры«, будзе шанец. У гэтым матчы шанец выпаў Шклярэўскаму і Вярцінскаму.

– Калі чакаць вяртання ў склад Ігара Брыкуна, Уладзіміра Роўбы, Аляксандра Кітарава, Андрэя Паўленка і Іллі Сідарука?

– Усе вышэйпералічаныя щ лазарэце. Спадзяюся, што хутка будуць у страі, – сказаў Есаулаў.