Усе навіны

Трэнер «Аботсфарда» Калітон: «Мы ўсе задаволеныя прагрэсам Клімовіча»

10 студзеня 2023, 22:15

Галоўны трэнер «Абатсфарда» Джэрэмі Калітон падзяліўся меркаваннем пра беларускага нападаючага Данілу Клімовіча.

У 28 гульнях на рахунку нападаючага 18 (7+11) балаў.

– Мы ўсе задаволеныя яго прагрэсам. Гэта вялікая розніца з яго першымі 10 гульнямі. Калі ён трымае шайбу ў нападзе, у яго складана яе адабраць.

Ён небяспечны, калі трымае шайбу, заходзіць у чужую зону і кідае па варотах. Задача для яго складаецца ў тым, каб гуляць дастаткова добра без шайбы і ў абароне, каб атрымліваць гэты гульнявы час.

Клімавіч вялікі хлопец. Гэта павінна быць часткай яго гульні, і калі ён гэта робіць, то даволі эфектыўны, – сказаў Калітон.