Усе навіны

Вудкрафт пасля 8 хатніх паражэнняў запар мінскага «Дынама»: «Усе ведаюць, што трэба рабіць. Важна правільна выконваць сваю працу і прытрымлівацца трэнерскіх установак»

13 студзеня 2023, 23:29
1

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт адрэагаваў на восьмую хатнюю паразу запар. 13 студзеня мінчане прайгралі «Амуру» (1:2 Б).

– Сапраўды, на жаль, няўдалая серыя на хатняй арэне. Сказаў хлопцам, што неабходна супакоіцца, гуляць па нашай сістэме і разумець, што гэта вялікая адказнасць не ашукваць гульню.

Усе гэта разумеюць і разумеюць, што адбываецца. Усе ведаюць, што трэба рабіць. Адзін з важных момантаў: правільна выконваць сваю працу і прытрымлівацца трэнерскіх установак. Трэба быць упэўненым у сабе і ісці правільным шляхам, – сказаў Вудкрафт.