Усе навіны

Сяргей Сапега: «Моладзь, якая гуляе ў Экстралізе, паказала добры ўзровень і вартыя гуляць вышэй»

19 красавіка 2023, 22:22

Абаронца зборнай Беларусі Сяргей Сапега падзяліўся меркаваннем аб сёлетнім трэніровачным зборы каманды.

– Радыя бачыць старых знаёмых, пагутарыць. Прыемна знаходзіцца ў зборнай.

Заўсёды рады запрашэнням. Шмат маладых хлопцаў, парачку ведаю. Калі паглядзець на мінулыя вынікі, Кубак Першага канала, то можна сказаць, што моладзь, якая гуляе ў Экстралізе, паказала добры ўзровень і вартыя гуляць вышэй. Таму прыцягваюць моладзь, – сказаў Сапега ў эфіры праграмы «Спорт-кадр» у эфіры тэлеканала «Беларусь 5».