Усе навіны

Экс-гулец «Ліды» Захараў, які выступае на ЧС у Д5 за ААЭ, узначальвае гонку бамбардзіраў

20 красавіка 2023, 16:48

Былы гулец «Ліды» Максім Захараў дзеліць першы радок у рэйтынгу бамбардзіраў на чэмпіянаце свету ў дывізіёне 2B (Д5). Экс-хакеіст экстралігі выступае за зборную ААЭ.

На рахунку Захарава 10 (5+5) ачкоў. Першы радок рэйтынгу самых выніковых гульцоў турніру ён дзеліць з партнёрам па ААЭ, натуралізаваным расіянінам Сяргеем Кузняцовым – 10 (5+5).

Адзначым, што ў складзе Эміратаў таксама выступае Дзмітрый Шапавалаў, які некалькі гадоў выступаў за жлобінскі «Металург».

На гэты момант зборная ААЭ згуляла тры матчы, ва ўсіх атрымала перамогі. Розніца шайб – 19:4.

У мінулым годзе нацыянальная каманда ААЭ ўзяла золата ЧС у Д6. На тым турніры Захараў набраў 22 (7+15) ачкі ў 4 матчах.