Усе навіны

«Дынама» абмяняла Алістрава і Сапегу ў СКА на грошы i расiянiна Волкава

17 траўня, 22:45
1

Беларускiя абаронца Сяргей Сапега і форвард Уладзімір Алістраў абменяныя з мінскага «Дынама» ў піцерскі СКА.

«Дынама» атрымала за гульцоў грашовую кампенсацыю, а таксама ў клуб перайшоў расiйскi нападаючы Аляксандр Волкаў.

Волкаў у мінулым сезоне за СКА згуляў 58 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце, набраўшы 25 (14+11) ачкоў. У плэй-оф у актыве ў форварда 11 гульняў і 5 (3+2) балаў, паказчык карыснасці «+2».

Да таго Волкаў выступаў у НХЛ за «Тампу» і «Анахайм». У 2020-м правёў за «Тампу» адзiн матч у розыгрышу Кубку Стэнлі, у якiм каманда ўзяла трафей.

Сапега ў «Дынама» правёў два сезоны. Сумарна абаронца правёў 108 матчаў і набраў 29 (7+22) ачкоў.

Алістраў за «Дынама» адыграў тры сезоны. У актыве нападаючага 162 гульні ў КХЛ і 49 (23+26) ачкоў.