Усе навіны

Кучкін працягнуў кантракт з «Юнацтвам»

19 чэрвеня, 16:09

Расійскі нападаючы «Юнацтва» Станіслаў Кучкін працягнуў кантакт з клубам. Пагадненне разлічана на сезон.

У мінулым рэгулярным чэмпіянаце Кучкін згуляў 51 матч, набраў 42 (18+24) ачкоў, і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У плэй-оф экстралігі нападаючы правёў 11 гульняў, запісаў у свой актыў 11 (2+9) ачкоў і таксама стаў найлепшым бамбардзірам «Юнацтва».