Усе навіны

Аляксей Міхноў працягне кар'еру ў французскім «Альбатрос дэ Брэст»

19 ліпеня, 19:32
1

Нападаючы Аляксей Міхноў працягне кар'еру ў французскім «Альбатрос дэ Брэст» (Д2).

У мінулым сезоне 40-гадовы форвард выступаў за «Брэст» і «Металург». У суме ў Міхнова ў рэгулярным чэмпіянаце 43 матчы, 32 (10+22) ачкі, 29 хвілін штрафу, карыснасць «+11».

У плэй-оф у складзе «ваўкоў» у форварда 9 гульняў, 6 (3+3) ачкоў, карыснасць «+4».

Адзначым, што ў «Альбатрос дэ Брэст» будзе выступаць таксама беларускі абаронца Уладзіслаў Ганчароў.