Усе навіны

Мінскае «Дынама» адправіла Клаўдзіева ў «Дынама-Маладзечна»

14 жніўня, 21:01

Мінскае «Дынама» адправіла нападаючага Ягора Клаўдзіева ў «Дынама-Маладзечна». У 20-гадовага форварда дзейнічае двухбаковае пагадненне з «зубрамі».

Клаўдзіеў у КХЛ правёў 3 матчы і не вызначыўся набранымі баламі. Далей форвард аднаўляўся пасля пашкоджання. Таксама ў актыве ў нападаючага 4 паядынкі за «Дынама-Шыннік», дзе Клаўдзіеў адзначыўся трыма шайбамі, паказчык карыснасці «+3».