Усе навіны

«Дынама» Масква адправіла Волчанкава ў фарм-клуб

16 жніўня, 18:55

Маскоўскае «Дынама» адправіла беларускага абаронцу Арцёма Волчанкава ў фарм-клуб.

Беларус ужо згуляў за піцерскае «Дынама» ў спарынгу.

Нагадаем, Волчанкаў у траўні перайшоў у маскоўскае «Дынама» са жлобінскага «Металурга».

У мінулым сезоне Волчанкаў правёў 55 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце і набраў 34 (7+27) балы. У плэй-оф зарабіў 5 (1+4) ачкоў у 18 паядынках. Гулец з'яўляецца найлепшым бамбардзірам рэгулярнага чэмпіянату экстралігі сярод абаронцаў.

Па выніках мінулага сезона Волчанкаў стаў найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.