Усе навіны

Уладальнік Кубка Стэнлі Боуі – гулец «Дынама»

31 жніўня, 21:05

Мінскае «Дынама» падпісала кантракт з канадскім абаронцам Мэдысанам Боуі. Пагадненне разлічана на адзін сезон.

У мінулым сезоне Боуі гуляў за «Лаваль Рокет» у АХЛ. У 35 матчах на рахунку 28-гадовага абаронцы 13 (4+9) ачкоў пры паказчыку карыснасці «-3».

У агульнай суме ў НХЛ Боуі правёў 158 матчаў і набраў 40 (5+35) ачкоў. У АХЛ на рахунку абаронцы 237 гульняў і 103 (23+79) ачкі

Адзначым, Боуі з'яўляецца ўладальнікам Кубка Стэнлі-2018 у складзе «Вашынгтона», а таксама золата юніёрскага і маладзёжнага чэмпіянату свету.