Усе навіны

Аляксандр Палішчук: «Не датрывалі ў плане псіхалогіі і гульнявой дысцыпліны»

30 верасня, 20:11

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук выказаўся пра паразу ад «Магілёва» (5:2) у Экстралізе:

– Гулялі нядрэнна. Мусіць, палову матчу, можа, нават крыху больш. І не датрывалі ў плане псіхалогіі, у плане гульнявой дысцыпліны.

– Галоўнай праблемай матчу стала таксама рэалізацыя?

– Так, вы маеце рацыю. Не забіваеш ты – забіваюць табе. Усё проста.

– Як будзеце рыхтавацца да наступнай серыі?

– Як звычайна – аналіз сваіх памылак, іх выпраўленне. Галоўнае – было б жаданне, – адказаў Мацерухін.