Усе навіны

Палішчук – пра паразу ад «Гомеля» ў авертайме: «Задаволены, што «Дынама» ўключыла характар, адыгралася з 2:4»

15 кастрычніка, 23:15

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся думкамі пра паразу ад «Гомеля» (4:5 АТ) у чэмпіянаце Беларусі.

– Першы перыяд перыяд валодалі перавагай. Праўда, усяго адну шайбу. Як кажуць, не забіваеш ты – забіваюць табе. І нам забівалі. Другі перыяд правальны. Трэцім – задаволены. Хлопцы малайцы. Уключылі характар, адыграліся з 2:4.

– Ці заўважылі вы амаль пусты фан-сектара ў першым перыядзе і цішыню на трыбунах?

– Так. Сумна...

– Як будзеце вяртаць заўзятараў?

– Вярнуць можна толькі перамогамі. Працуем, каб яны былі.

– Што скажаце пра дэбют Данілы Мацюшэнкі?

– Складана даць ацэнку па першай гульні. Не буду строга судзіць.

– Ці чакаецца яшчэ папаўненне ў камандзе? Бо пытанне з абаронай так і не вырашана.

– Так, мы шукаем гульцоў.

– Сёння гульню прапусцілі Равенка, Мохараў, Капыцін, Гудкоў, Кладзееў?

– Невялікія траўмы ў рабят. Аднаўляюцца. Гудкоў гуляў за «Дынама-Алімпік» не сталі перагружаць.

– Ці варта чакаць папаўнення з мінскага «Дынама»?

– Не валодаю гэтай інфармацыяй.

– Каманда на апошнім месцы па выніках сённяшняга дня. Як будзеце вылазіць з «падвала» турнірнай табліцы?

– Толькі праз працу, – сказаў Палішчук.