Усе навіны

Аляксандр Палішчук: «Не ведаю, дзе знайсці пілюлю, каб каманда гуляла ўсе 60 хвілін»

5 лістапада, 13:10

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся думкамі пасля паразы ад «Хіміка» (3:4 Б) у матчы Экстралігі.

– Думаю, заўзятарам спадабаўся матч. Першы і трэці перыяд – я задаволены гульнёй і выкананнем задання. Другі – прайгралі 0:3, нават не па ліку, а па самой гульні... Не ведаю, дзе знайсці пілюлю, каб каманда гуляла ўсё 60 хвілін.

– З чым гэта звязана?

– Вялі 2:0. Можа, расслабіліся. Бракавала канцэнтрацыі...

– Заканамерна саступаеце ў гэтым сезоне ў булітных серыях. Як працуеце над гэтым?

– Хоць і кажуць, што буліты – гэта латарэя, але ў гэтай справе трэба майстэрства. Яго і не хапае. Добра, прапусцілі, але ніводнага гола і не забілі.

– Вярнуўся ў гульню Ілля Казьянін. Што скажаце пра яго дзеянні сёння?

– Буліт бы забіў, усё спісалася б.

– Трое расіян праходзілі прагляд. Ці прынятае рашэнне пра падпісанне?

– Так, Абдулаеў і Манахаў пакінулі каманду.

– Якія яшчэ пазіцыі лічыце неабходнымі ўзмацніць?

– Патрэбен добры цэнтральны, абаронца...

– Ці плануюцца яшчэ падпісанні?

– Гэтым займаецца кіраўніцтва, – адказаў Палішчук.