Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса абыграў «Нью-Джэрсі», «Калгары» Шаранговіча саступіў «Таронта» і іншыя матчы

11 лістапада, 09:15

У ноч на 11 лістапада прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса ў гасцях абыграў «Нью-Джэрсі» з лікам 4:2 (2:0, 1:0, 1:2). Пратас не адзначыўся рэзультатыўнымі баламі, пачаў матч у трэцім звяне, правёў на лёдзе 9:37 (13 змен), зрабіў два кідкі, адзін стрэл суперніка заблакаваў, выканаў адзін сілавы прыём і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».

«Калгары» Ягора Шаранговіча у гасцях саступіў «Таронта» з лікам 4:5 Б (1:2, 2:2, 1:0, 0:0, 0:1). «Калгары» Ягора Шаранговіча саступілі «Таронта». Шаранговіч не адзначыўся рэзультатыўнымі баламі, пачаў матч у трэцім звяне, правёў на лёдзе 16:12 (21 змена), выканаў адзін кідок, два стрэлы суперніка заблакаваў, зрабіў адзін перахоп і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Бафала» – «Мінесота» – 3:2 (1:1, 1:0, 1:1)

«Флорыда» – «Караліна» – 5:2 (2:1, 1:1, 2:0)

«Нью-Джэрсі» – «Вашынгтон» – 2:4 (0:2, 0:1, 2:1)

«Таронта» – «Калгары» – 5:4 Б (2:1, 2:2, 0:1, 0:0, 2:1)

«Анахайм» – «Філадэльфія» – 3:6 (0:2, 1:1, 2:3)

«Вегас» – «Сан-Хасэ» – 5:0 (2:0, 0:0, 3:0)