Усе навіны

Палішчук пасля 1:7 ад «Нёмана»: «Якія тут каментары...»

30 снежня, 11:25

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёманам» (1:7).

– Як пракаментуеце матч?

– 1:7. Якія тут каментарыі…

– Адзін раз атрымалася рэалізаваць 5 на 3, другі – не. Гэта стала пераломным момантам сустрэчы?

– Пераломным стаў канец другога перыяду, калі на табло было 1:4.

– Кагосьці можаце адзначыць у гэтай гульні?

– Карнаухова. Мы не змаглі яго абыграць.

– Каманду пакінуў Георгій Сяргеенка. Чыя гэта ініцыятыва?

– Гульца, – сказаў Палішчук.