Tribuna/Хакей/Блогі/«Эдмантан Ойлерз» зладзіў забег для сабак мясцовых зорак НХЛ

«Эдмантан Ойлерз» зладзіў забег для сабак мясцовых зорак НХЛ

Аўтар — Sam_Na_Sam
9 студзеня, 13:39
«Эдмантан Ойлерз» зладзіў забег для сабак мясцовых зорак НХЛ

Атрымалася вельмі міла.

Паглядзіце, які кранальны конкурс зладзілі на лядовай арэне «Эдмантан Ойлерз». У ім удзельнічалі сабакі мясцовых зорак НХЛ. Трэба было прадэманстраваць сваю хуткасць. Дыстанцыю адолелі не ўсе. Чатырохногі сябар Конара Макдэвіда трошкі перахваляваўся і ўцёк. А перамог у незвычайнай гонцы хатні гадаванец абаронцы зборнай Канады Кодзі Сісі - французскі бульдог Х’юга.

Ну і хто цяпер скажа, што прадстаўнікі гэтай пароды нязграбныя? Амаль усю пляцоўку за 7 секунд! Не кожны хакеіст валодае такой хуткасцю. За сваю стараннасць хвастаты спрынтар Х'юга атрымаў прыгожы прыз у выглядзе косткі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты