Усе навіны

17-гадовы журналіст «Прэсбола» Раман Качына, якога затрымлівалі месяц таму, на волі. Ён працягвае супрацоўнічаць з выданнем

27 жніўня 2022, 14:06

17-гадовы журналіст газеты «Прэсбол» Раман Качына, якога затрымлівалі ў лiпенi, на волі.

Ён працягвае супрацоўнічаць з выданнем.

Сёлета Качына скончыў школу і паступіў на журфак БДУ.

ГУБАЗіК нібыта інкрымінаваў яму распальванне варожасці за допісы, што «беларусы заўсёды ваявалі з Расеяй».

Таксама паведамлялася, што ён удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.