Усе навіны

Намеснік міністра спорту Лукашэнкі Барауля: «На II гульні краін СНД, акрамя краін-удзельніц з СНД запрошаны яшчэ больш за 20 дзяржаў. Некаторыя ўжо далі згоду»

22 красавіка 2023, 09:45

Намеснік міністра спорту і турызму Лукашэнка Аляксандр Барауля расказаў пра фармат правядзення ІІ Гульняў СНД.

«Асаблівасцю гульняў краінаў СНД стане тое, што яны будуць праходзіць у больш шырокім фармаце. Акрамя краін-удзельніц з СНД запрошаны яшчэ больш за 20 дзяржаў, некаторыя ўжо далі згоду... У маі мы будзем дакладна разумець, колькі ўсяго краін прымуць удзел у спаборніцтвах. Таму зараз канцэнтруемся на тым, каб больш прыцягнуць спартоўцаў...

Мы маем досвед правядзення самых буйных спартовых форумаў, для гэтага ў нас ёсць уся неабходная інфраструктура, але гэта не самае галоўнае. Хацелася б паказаць, акрамя самога спартыўнага працэсу, прыгажосць нашых гарадоў, беларускай прыроды, каб госці змаглі ўбачыць нашу краіну», – сказаў Барауля.