Усе навіны

Спецыяліст паралімпійскага камітэту па міжнародных сувязях Гвай: «Мы даказалі, што алімпійскае перамір'е не зʼяўляецца абавязковым, не прадугледжана пакаранне за яго парушэнне»

21 траўня 2023, 09:25

Спецыялістка Паралімпійскага камітэту ў міжнародных сувязях Алена Гвай распавяла, якія аргументы выкарыстаў паралімпійскі камітэт у размовах з Міжнародным паралімпійскім камітэтам.

«На працягу ўсёй нашай перапіскі, вось гэтых вось аргументаў, контраргументаў, усё круцілася літаральна вакол некалькіх пытанняў.

Першае – гэта парушэнне Алімпійскага перамір'я. Мы даказалі, што алімпійскае перамірʼе, па-першае, адносіцца да краін, а не да нацыянальных Паралімпійскіх камітэтаў. І другое, што яно не зʼяўляецца абавязковым, мне прадугледжана не пакаранне за яго парушэнне нічога падобнага.

Другі іх асноўны быў аргумент – гэта тое, што мы ніяк не выказалі сваё меркаванне з нагоды канфлікту ва Украіне. Зноў жа наш контраргумент заключаўся ў тым, што як члены Паралімпійскага Міжнароднага камітэту мы абавязаны захоўваць палітычны нейтралітэт. А нейтралітэт, па сутнасці, нават зыходзячы з слоўніка да значэння слова, гэта азначае непрыняцце ні аднаго боку ў канфлікце. Што мы, увогуле, і робім, ніякіх доказаў зваротнага Паралімпійскага камітэту не было.

Трэці іх асноўны быў аргумент, што нібыта мы можам знаходзіцца пад уплывам дзяржавы. Зноў жа, ва ўсіх тых лістах, якія яны нам пісалі, прапанова літаральна складалася з такога. «Мы мяркуем, што вельмі верагодна, цалкам можа быць, Паралімпійскі камітэт Беларусі можа знаходзіцца пад уплывам дзяржавы». Але гэта не аргумент, гэта выключна здагадка.

Яшчэ было, што мы можам выкарыстоўваць спартыўныя спаборніцтвы як прапаганду вайны. Ніякіх доказаў гэтаму не было. Мы не ўдзельнічаем з сакавіка месяца, і няма ніякіх рэальных доказаў таго, што мы неяк можам гэта выкарыстоўваць.

Таму адзіны іх такі аргумент, да якога яны вельмі моцна звярталі ўвагу, – гэта ўдзел у гульнях у Ханты-Мансійску і ў Сочы, але пры гэтым, увогуле-та, таксама я лічу, што гэта няправільны быў зусім пасыл. Мы ім далі Палажэнне правядзення спаборніцтваў, распавялі, якія былі асноўныя мэты і задачы гэтых мерапрыемстваў. Але гэтыя дакументальныя факты, якія яны падалі, некалькі фатаграфій, я лічу, што яны мала што даказваюць. У прыватнасці, там нават было такое, што там не літары «Z», там усюды на снезе былі адбіткі «Мы разам – спорт». Яны нават не зразумелі, што там напісана, і падавалі гэта як доказ таго, што на гэтых гульнях вялася Прапаганда вайны», – сказала Гвай.