Усе навіны

У Беларусі будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым для балельшчыкаў пад час Гульняў краін СНД

27 чэрвеня, 10:25

Замежныя балельшчыкі, якія захочуць прыехаць у Беларусь на II Гульні краін СНД, змогуць гэта зрабіць па бязвізу.

«На фоне агрэсіўнай палітыкі па абмежаванні камунікацый паміж людзьмі мы, наадварот, максімальна спрабуем адкрыцца для сумежных дзяржаў, паказаць, як мы жывем, запрасіць гасцей сюды. У сувязі з гэтым для жыхароў суседніх дзяржаў, для заўзятараў на II Гульнях краін СНД будзе ўведзены бязвізавы рэжым», – паведаміў прэс-сакратар так званага міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.