Tribuna/Іншыя/Блогі/🤍❤️🤍 Беларусы перакладаюць на родную мову культавую гульню GTA San-Andreas! Ужо ёсць першыя скрыншоты лакалізацыі, а вы можаце падтрымаць праект

🤍❤️🤍 Беларусы перакладаюць на родную мову культавую гульню GTA San-Andreas! Ужо ёсць першыя скрыншоты лакалізацыі, а вы можаце падтрымаць праект

Настальгія ў вочы трапіла 🥺

Аўтар — Alex Zagorski
9 красавіка 2023, 13:11
🤍❤️🤍 Беларусы перакладаюць на родную мову культавую гульню GTA San-Andreas! Ужо ёсць першыя скрыншоты лакалізацыі, а вы можаце падтрымаць праект

Беларускі праект «Агучка Кавярня» абвясціў пра тое, што працуе над перакладам культавай гульні 2004 года ад RockStar Games – GTA San-Andreas. Я цалкам упэўнены, што амаль кожны з вас бавіў час разам з Сі Джэем і прыгодамі, што выпалі на яго долю.

У Twitter-акаўнце праекта ўжо паказалі скрыншоты з беларускамоўнай лакалізацыяй:

Адсылка на сыход з Беларусі McDonald’s? 🤔

«Я мужык, я не буду плакать» 😢

Праект «Агучыка Кавярня» існуе толькі паўгода, але якая працавітасць: за гэты час ужо пераведзеныя шмат эпізодаў серыялаў «Футурама», «Гравіці Фолз», «Нарута», «Брыклбэры» і нядаўна выпушчаны «Апошнія з нас». Паглядзець любімыя ленты можна на сайце «Кавярні» за падпіску на Patreon, мінімальны кошт якой складае каля 9 беларускіх рублёў на месяц.

Грошы дапамогуць беларусам і надалей рабіць беларускамоўны кантэнт!

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты